Сустрэчы з беларускай традыцыяй у Шчытах
Звяз у карысць адукацыі і прамоцыі беларускай культуры «Шчыты» праводзіць у сваім цэнтры ў Шчытах-Дзенцялове сустрэчы з беларускай традыцыяй. Майстэрства выцінанкі ды саломапляцення вучням падляшскіх школ, у якіх вядзецца навучанне беларускай мове, прыбліжае беларускі этнограф Марына Марчук:
— Традыцыя выцінанкі вельмі прыгожая: прыгожая ў сваёй святочнасці. Бо папяровымі фіранкамі, кветкамі, сняжынкамі ўпрыгожвалі толькі да свят. Папера — зразумелы для дзяцей матэрыял. Яны на ёй пішуць, працуюць з ёй, аплікацыі рабілі яшчэ ў дзіцячых садках. Мату працаваць з ёй ім прыемна.
Апрача святочных упрыгожанняў, якія стваралі метадам выцінанкі, дзеткі таксама плялі саламяных павукоў. Сустрэчы з Марынай Марчук у рамках цыкла «Традыцыя, сучаснасць, будучыня» ў Шчытах працягнуцца да канца тыдня.
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя