Сусветныя акцыі ў падтрымку Пачобута і Борыс



Ужо 11 месяцаў за кратамі ўтрымліваюцца лідары Саюза палякаў у Беларусі Анжаліка Борыс і Анджэй Пачобут. Сёння, 26 лютага, у розных краінах свету ў знак салідарнасці з імі, а таксама з усімі палітычнымі вязнямі, адбудуцца вялікія акцыі.  

Кажа галоўны рэдактар сайта znadniemna.pl – Анджэй Пісальнік:  

– Клубы газеты польскай будуць рабіць гэта. Між іншым у Чыкага, ЗША, у Аўстраліі, у Сіднеі, і ў Берліне будуць пікетаваць расейскія амбасады, і ў Варшаве таксама. Паўсюдна будзе пікетаванне расейскіх амбасадаў і прадстаўніцтваў. Калі консульства, напрыклад у Чыкага, то консульства расейскае. І ў Гданьску таксама консульства расейскае.  

Усе маніфестацыі распачнуцца а 12-ай гадзіне мясцовага часу. Іх удзельнікі будуць патрабаваць вызвалення чальцоў Саюза палякаў у Беларусі, якіх пераследуе рэжым Лукашэнкі, а той, у сваю чаргу, падтрымлівацца расейскіх прэзідэнтам Пуціным. Таму ў якасці месца правядзення акцый абралі менавіта расейскія дыпламатычныя пляцоўкі.

Напярэдадні акцыя салідарнасці з Пачобутам і Борыс прайшла ў Беластоку.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]