Свой круглы юбілей адсвяткаваў гурт „Каліна” з Залук



20 гадоў з роднай песняй на сцэне. У Гмінным цэнтры культуры ў Гарадку свой круглы юбілей святкаваў гурт „Каліна” з Залук.

Каб павіншаваць залуцкіх спявачак прыехалі сябруючыя калектывы, улады гміны і ваяводства, але перш за усё фанаты гурту.

– Я спяваю ўжо 20 гадоў. Цэлы тыдзень вясёлыя хаджу, спяваю сама сабе. Уцягнулася і хочацца спяваць.

– А ўвогуле наш калектыў паўстаў 1999 годзе як «Каліна». Тады ў нас былі першыя дажынкі. І з таго часу я ў гэтым калектыве.

Янка Карповіч, лідар гурту «Хутар»: Ён адметны тым, што звярнуліся да пачатку, да найстарэйшых песень, якія яшчэ спявалі іхнія бацькі, бабулі.

– Падтрымліваюць беларускасць тых слухачоў, якія іх слухаюць. Трэба, каб гэтая культура не знікла. А як яна знікне, то не толькі беларусы згубяць яе, але я думаю, што і цэлы свет.

Калектыў „Каліна” быў інспірацыяй для ўзнікнення новага гурту з Залук – „Калінка”, які аб’ядноўваў малодшае пакаленне дзяўчат. „Калінка” спыніла сваю дзейнасць, яле калектыў „Каліна” яшчэ будзе можна пачуць і пабачыць на сцэне.

[Not a valid template]

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтаркі