У Бельску адзначаюць свята Арханёла Міхаіла



Дзень, калі Царква ўшаноўвае Арханёла Міхаіла – гэта храмавае свята ў Міхайлаўскай царкве ў Бельску-Падляшскім. Урачыстае набажэнства ў царкве адслужыў епіскап сямятыцкі Юры:

– На самой справе анёлы для нас з’яўляюцца нейкім іншым светам. Мы не да канца разумеем іх прыроду, мы не да канца разумеем сутнасць іх жыцця, але ведаем, што яны праслаўляюць Усявышняга Бога.

Разам з епіскапам у набажэнстве ўзяло ўдзел больш за 30 святароў.

Беларускае Радыё Рацыя