Свята „Горад Янаў” наведала „Зорка”



Выступы гуртоў, кірмашы народных рамёстваў ды падвядзенне конкурсу на найпрыгажэй вытканую двухасноўную тканіну. Гэта толькі некаторыя мерапрыемствы, якія былі падрыхтаваныя з нагоды ХІІІ свята „Горад Янаў”, што на Сакольшчыне. Як падкрэслівае Тарэса Прызмонт з лакальнага гурта „Янавяне”, мерапрыемства прыцягвае многа людзей з ваколіцы.

– Паспяваем, маем калектыў такі “Янавяне”. Нашы рэгіянальныя песні спяваем. Маем надзею, што прыйдзе шмат людзей. Бо імпрэза будзе доўжыцца да вечара. Як надвор’е не сапсуецца, то людзей збярэцца шмат – з ваколіц папрыязджаюць. Варта тут быць.

Мерапрыемства завершыцца выступам беларускага гурта “Зорка”. Арганізатарамі ХІІІ свята „Горад Янаў” з’яўляецца Гмінны асяродак культуры ды войт Янава.

[Not a valid template]

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя. Фота аўтаркі.