Свята пушчы адзначаюць у Белавежы



Свята Белавежскай пушчы адзначаюць у Белавежы. У мясцовым музеі пад адкрытым небам праходзяць «Белавежскія дні культуры міру». Можна там, між іншым, прыняць удзел у майстар класах, звязаных з тэматыкай пушчы, сустрэцца з людзьмі, якія займаюцца абаронай Белавежскай пушчы, паслухаць канцэрты музычных гуртоў, ды паслухаць даклады людзей, якія сваёй творчасцю звязаныя з Белавежскай Пушчай.

Сярод выступоўцаў быў і мастак, Віктар Кабац. «Гэта месца, якому я прысвяціў амаль усё сваё жыццё», — кажа творца:

— Я пачаў яе маляваць. І калі я ўбачыў, што цяпер робіцца з Пушчай, дык у мяне навярнуліся слёзы. Гэта варварства. Мы не ведаем, што рабіць, як яе абараняць. Мы не маем грошай, мы маем сваё сэрца, свае думкі, сваю гісторыю ў Пушчы.

«Мы вядзем своеасаблівы рэляксацыйна-рукадзельны пункт», кажа Анна Зайдэль з ініцыятывы «Атака маката»:

— Можна навучыцца вышываць, ці прыйсцю ўжо нешта ўмеючы, скарыстацца з аднаго з узораў. Розныя віды флоры і фаўны, прадстаўленыя у Белавежскай пушчы, можна вышыць на торбах і мяшках. Мэта гэтага — інтэграцыя людзей, але таксама і збор грошай на ахову Белавежскай пушчы.

У час першага дня мерапрыемства зайгралі таксама беларускі калектыў са Студзіводаў «Жэмэрва» ды рэггі-гурт Damian Syjon Fam&Roots Brothers. Падчас наступных падзеяў адбудуцца рознага тыпу майстар-класы, між іншым, ёгі, спеваў паказы фільмаў звязаных з прыроднай тэматыкай, ды канцэрты, напрыклад, «Тодара», які пачнецца ў 17:00. Агулам «Белавежскія дні культуры міру» пройдуць да нядзелі 13 жніўня.

 

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя