Свята вёскі ў Трасцянцы



У Трасцянцы, што ў Нарвянскай гміне, праходзіць інтэграцыйны вясковы пікнік. Наведвальнікі мерапрыемства могуць паслухаць рэгіянальныя песьні ды беларускіх выканаўцаў, пакаштаваць мясцовую кухню, ёсць таксама атракцыёны для дзетак.

«Несумненна такія мерапрыемствы неабходныя гэтай вёсцы», – кажа сябра калектыву «Рэчанька» Люба Гаўрылюк, сама родам з Трасцянкі:

– Гэта яднае людзей. Бо зараз людзі сядзяць перад тэлевізарамі і адно аднаго не бачаць.  А гэта добрая нагода сустрэцца ды пры такіх стравах, пры нашых песьнях. Я ўсюды люблю спяваць, а ў сваёй роднай вёсцы – асабліва.

Галоўным арганізатарам пікніку ў Трасцянцы выступіла «Таварыства Трасцянка».

 

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара