Святая крыніца ў Мякішах
Штораз больш праваслаўных вернікаў наведвае вёску Мякішы, што ў гміне Бельск Падляшскі. Тут знаходзіцца крыніца, паводле іх, з цудадзейнай вадой.
Гэтае месца вядомае ад дзясяткаў гадоў, але толькі нядаўна была тут пабудаваная капліца. З такой ініцыятывай выступіў Павел Гайко. “Вада з гэтай крыніцы вярнула мне здароўе пасля няшчаснага выпадку” – пераконвае спадар Гайко:
– Такая воля Божая, каб такое зрабіць. Па здарэнні мне дапамагла гэтая вада. Прыязджаў сюды па ваду. Пагаварыў з тутэйшымі і вырашылі зрабіць капліцу. Цешуся, што на карысць людзям і Богу пайшло.
Крыніца апошнія гады была ў руках уладальніка, які не дазваляў вернікам карыстацца гэтым месцам. Зараз невялікі ўчастак адкупіла спадарства Кавальчук з Мякішаў. Побач каплічкі будуецца званіца. Ужо асвяціліся крыжы ды звон. Асвячэнне званіцы плануецца на 16 траўня.
[Not a valid template]
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара
