Святкаванні Пяцідзясятніцы ў Крыначцы



У Царкве трэці дзень свята Пяцідзясятніцы – Спасланне Духа Святога. Гэты дзень асабліва шануецца ў Крыначцы. Гэта святое для праваслаўных месца знаходзіцца ў Белавежскай пушчы.

Як заўсёды ў Крыначку прыбыла шмат вернікаў, каб памаліцца ды папіць з крыніцы вады, якую людзі здаўна лічаць цудадзейнай:

– Вады набралі і памыліся. Мы заўсёды бярэм.

– Бярэм дадому – дапамагае.

– Хто верыць у Бога, таму дапамагае. Калі б не дапамагала, то не ехалі б людзі.

– Вялікае і важнае свята, адно з дванаццаці найбольшых свят – Спасланне Духа Святога.

 

Святкаванні ў Крыначцы ўзначаліў епіскап Гайнаўскі Павел.

[Not a valid template]

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя