Святлана Бень і праект “З жыцця насякомых” – у Беластоку



Беларусы сёлета таксама выступаюць на Днях сучаснага мастацтва, якія распачынаюцца ў Беластоку. Гэта праект групы “Незалежны тэатр і танцавальны праект”, прысвечаны памяці паэта Мікалая Алейнікава, якога расстралялі ў сталінскія часы.

Кажа менеджэр незалежных тэатральных праектаў Марына Дашук:

– Прыязджае Святлана Бень з двума праектамі, абсалютна рознымі. 25 траўня ў Тэатральнай акадэміі на сцэне школьнага тэатра будзе паказаны спектакль «З жыцця насякомых». Пачатак у 20.30. Гэты праект створаны групай незалежных музыкаў і актораў – Светы Бень, Дашы Мароз, вядомай беларускай піяністкі, Валерыя Воранава, беларускага кампазітара, які жыве ў Берліне.  Гэты праект яны прысвяцілі рускаму паэты Мікалаю Алейнікаву, які быў расстраляны ў 30-х гадах. 

Выступ беларускіх акцёраў — 25 траўня а 20.30 у Тэатральнай акадэміі ў Беластоку. Таксама бонусам – арганізатары абяцаюць музычнае выступленне Святланы Бень і Арцёма Залескага, скарочаны склад кабарэ «Сярэбранае вяселле».

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота Another.by