Сямятыцкі кірмаш збярэ прадпрымальнікаў памежжа
9-ты міжнародны Сямятыцкі кірмаш памежжа пройдзе ў бліжэйшую нядзелю. Фірмы і прадпрымальнікі з Падляшша, Польшчы і замежжа змогуць прадставіць свае вырабы і паслугі. Таксама будзе магчымасць абмяняцца досьведам працы, наладзіць гаспадарчыя кантакты.
Кірмаш – важная падзея для прадпрымальнікаў з нашага павету і ваяводства, кажа стараста Сямятыцкага павету Мікалай Мантур.
– На тых таргах падпісваюцца часам канкрэтныя дамовы і кантракты, раз кірмаш арганізоўваеецца ўжо ў дзявяты раз, значыць зацікаўленасць ў кірмашы вялікая і ён патрэбны.
На папярэдніх кірмашах, сваю прадукцыю прадстаўлялі дробныя і сярэднія прадпрымальнікі, якія працуюць у будаўніцтве, спажывецкай галіне ды турыстыцы. Адкрыццё кірмашу адбудзецца ў нядзелю а 9 гадзіне у Сямятычах.
Зміцер Косцін, Беларускае Радыё Рацыя