Сёлета беластачане ўздыхнуць ад вялікіх дарожных рамонтаў



Вялікія працы пройдуць на невялікіх вуліцах у раёнах: Лясная Даліна, Высокі Стачок і Дзесянціны.

Найбольшай інвестыцыяй стане працяг вуліцы Сітарскай да вуліцы Свентакшыскай. Яна спалучыць два вялікія беластоцкія раёны: Антанюкі і Беласточак.

“Дадаткова горад рыхтуе шэраг буйных інвестыцыі на бліжэйшыя гады”, – кажа дырэктар Упраўлення дарог і гарадскіх інвестыцый Януш Астроўскі:

Гэта будзе другі этап перабудовы вуліцы Цыялкоўскага. У 2016 годзе пачнецца рамонт гэтай дарогі ад вуліцы Міцкевіча – да вуліцы генерала Суліка. І вельмі важны выезд з гораду ў кірункупамежнага пераходу ў Баброўніках.

Завяршэнне ўсіх працаў на транзітнай вуліцы Цыялкоўскага завершыцца ў 2017 годзе.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя