21 лістапада павінны быць агучаны канчатковыя вынікі мясцовых выбараў у Польшчы



Магчыма ўжо сёння ў другой палове дня стануць вядомыя афіцыйныя і канчатковыя вынікі выбараў у мясцовае самакіраванне ў Польшчы, якія прайшлі 16-га лістапада.

Апошнія выбары паказалі анахранічнасць польскай выбарчай сістэмы, – сказаў, каментуючы вынікі выбараў у мясцовае самакіраванне, старшыня Беларускага саюзу ў Польшчы Яўген Вапа:

– І спадар Качыньскі, і спадар Мілер – агонь і вада. Бачаць пэўную пагрозу. Калі размова паміж палітыкамі пра крызіс, які ёсць у краіне, называецца „ашаломствам”, што гэта, маўляў, распальванне, то кім ёсць тыя, хто так гавораць. Падзел мандатаў паводле метаду Д’Ондта абавязвае, гэта сістэма, якая патрануе вялікіх. І гэтая сістэма 19 стагоддзя. Гэтым жа нельга кіравацца сёння, у 21 стагоддзі.

Перашкодай для падліку галасоў стала аварыя сервера Дзяржаўнай выбарчай камісіі. Акрамя гэтага, выявіліся і шматлікія недахопы ў выбарчай сістэме, якая існуе сёння ў Польшчы. Апазіцыя патрабуе правесці выбары паўторна.

30-га лістапада пройдзе другі тур выбараў на пасады войтаў, бурмістраў і прэзідэнтаў гарадоў.

Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя