«Там па маёвуй росі» завітала ў вёскі на Бельшчыне
Абходы жыта, карагоды валачобнікаў пад абрадавыя песні загасцілі на Бельшчыне. Падзеі праходзілі ў Пашкоўшчыне, Шэрнях (што ў Орлянскай гміне) у рамках Падляшска-палескіх сустрэчаў у традыцыі «Там па маёвуй росі».
Кажа Наталля Дырман з калектыву «Хмелеўскія Валацюгі» з Хмелева (што на Берасцейшыне):
– Я лічу, што тут лепш і больш аднавілі ранейшыя абрады, чым у нас, у тым ліку, “Абход жыта”. Наш край, Берасцейшчына, адкуль мы прыехалі, Жабінкаўскі раён, гэта зусім побач. У нас ужо жыта не абходзяць. Абходзяць толькі артысты і фалькларысты, якія стараюцца, каб гэты абрад не згінуў. А простыя людзі ўжо даўным даўно не ходзяць. І мы сюды прыязджаем з вялікім задавальненнем, каб даведацца чагосьці новага, навучыцца нечаму, каб затым прыехаць дадому і расказаць людзям. І гэта для нас вялікі вопыт.
Прайшла таксама патанцоўка на мосце між Кошкамі і Грэдэлямі (што ў Орлянскай гміне). Мерапрыемствы ў рамках «Там па маёвуй росі» завершацца веснавымі спевамі і танцамі ў Відаве, што пад Бельскам Падляшскім. Пачатак мерапрыемства ў 14:00 гадзін.
[Not a valid template]Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара