Тамара Кердалевіч прадставіла свае працы ў Гайнаўцы



З мастацтвам Чаромхаўшчыны знаёміліся ў Гайнаўцы. У Беларускім музеі адкрылася выстава карцін Тамары Кердалевіч.

cimg7339

Яе творчасць папоўніла ствараную музеем серыю „Слоўнік беларускіх мастакоў”. „Працы прадстаўленыя на выставе розныя па сваёй тэматыцы ды тэхніцы”, – адзначыла мастачка:

– Тэматыка маіх прац розная, можна паглядзець і краявіды, і нацюрморты, і партрэты. Я працую ў розных тэхніках: алей, акрыл, паста, графіка, бацік. Часамі малюю цэлы дзень, а часамі і ўсю ноч.

У час мерапрыемства свой верш прысвечаны адной з карцін зачытаў паэт з Чаромхі Мікалай Шатыловіч. Працы Тамары Кердалевіч у Беларускім музеі можна паглядзець да канца студзеня 2017 года.

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара