Тамаш Суліма: Лукашэнка не здолеў захаваць нейтральнасць



Беларусы не хочуць гэтай вайны, а Лукашэнка хацеў бы захаваць нейтральнасць, але не змог. З Польшчы гучаць каментары адносна расейска-украінскай вайны, у якую ўцягнутая Беларусь пад кіраваннем, нелегітымнага і не прызнанага ў свеце Аляксандра Лукашэнкі. Калі гінуць цывільныя, а расейкія войскі бамбяць гарады – не даводзіцца казаць пра „аперацыю”, – кажа грамадскі дзяяч з Падляшша Тамаш Суліма з Асацыяцыі беларускіх журналістаў Польшчы.

Тамаш Суліма: Звычайная вайна. Заходнія СМІ і незалежныя беларускія ў тым ліку, польскія вельмі добра асвятляюць гэтую сітуацыю. І тут не трэба нам прытрымлівацца расейскай рыторыкі. Зараз, я ведаю, ужо забаранілі карыстацца ў Расеі словам «вайна», гэта толькі „аперацыя”. Я думаю, усе прыстойныя людзі гэтаму не вераць.

РР: Калі вы назіраеце за гэтымі рэакцыямі еўрапейскіх палітыкаў, за польскімі рэакцыямі, бо гэта, як вы кажаце, тэма нумар адзін у сусветных медыя, то якія ў вас адчуванні? Напрыклад, Зяленскі кажа, што Украіна засталася сам-насам.

Тамаш Суліма: Гэта складаная сітуацыя з палітычнага пункту гледжання. Калі, скажам, уявіць сабе, што дапамагаюць нейкія іншыя войскі, то ўжо ўмешваюцца нейкія дзяржаўныя блокі, і каб гэта адмоўна не спрацавала на саму справу. Украінцы з матэрыяльнай дапамогай, вайсковай тэхнікай, яны робяць сваю справу. Я асабіста адчуваю гонар за маю дзяржаву – Польшчу. Бо думаю, мы сталі на правільны бок. І ўсе дзяржаўныя органы, і грамадства. Бачым тую вялікую дапамогу на памежных пунктах польска-украінскай мяжы. Мы ўсе гаворым пра гэтыя санкцыі. Чакаем наступных. Што яшчэ можам зрабіць? Што можам зрабіць, каб спыніць вайну. Пачаліся перамовы. Спадзяемся, каб гэта ўсё закончылася.

Цалкам размова:

Вайна ва Украіне пачалася а 5-й гадзіне раніцы 24 лютага. Калі кіраўнік Расеі Уладзімір Пуцін заявіў пра пачатак так званай ваеннай апэрацыі супраць Украіны на Данбасе па просьбе груповак «ДНР» і «ЛНР».

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]