Таццяна Грыневіч выступіла ў Гайнаўскім беларускім ліцэі



Беларуская спявачка і бард Таццяна Грыневіч наведала Гайнаўскі беларускі ліцэй. Яна выступіла перад ліцэістамі і выкладчыкамі са сваёй літаратурна-музычнай праграмай.

Падчас сустрэчы прысутныя пачулі галасы беларускіх паэтаў, запісаныя на дыску. А гэта галасы Якуба Коласа і Янкі Купалы, Генадзя Бураўкіна і Рыгора Барадуліна, Ларысы Геніюш і Наталлі Арсенневай. Пад гітару спавячка выканала некалькі папулярных беларускіх песень. Пару з іх, у тым ліку і гімн “Магутны Божа” на словы Наталлі Арсенневай, Таццяна Грыневіч спявала разам з Ігарам Жалтковым.

Выступленні Таццяны Грыневіч і Ігара Жалткова – добры літаратурны ўрок у Гайнаўскім беларускім ліцэі, які запомніцца надоўга.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя

Фота Таццяны Грыневіч