Таварыства эсперантыстаў рыхтуецца да года Людвіка Заменгофа



ЮНЕСКА аб′явіла 2017 год — годам Людвіка Заменгофа, славутага беластачаніна. Менавіта ў 2017 годзе споўніцца 100 гадоў са дня смерці стваральніка мовы эсперанта. Ужо вядома, што адным з галоўных мерапрыемстваў, прымеркаваных да юбілею, будзе Беластоцкі кангрэс эсперанта.

Кажа старшыня Таварыства эсперантыстаў у Беластоку Пшэмыслаў Вежбоўскі:

— У 2017 годзе ў Беластоку пройдзе Польскі кангрэс эсперантыстаў. Мы запрашаем усіх эсперантыстаў з Польшчы і з іншых краін. Думаю, што прыедзе больш-менш 100 – 200 эсперантыстаў, але галоўнае, што горад Беласток нас падтрымлівае і Беластоцкі цэнтр культуры таксама хоча нешта арганізаваць на гэты кангрэс.

19 снежня ў час сесіі Рады Беластока будзе паднятае пытанне адносна аб’яўлення горадам 2017 года — годам Людвіка Заменгофа.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя