Тэатр імя Аляксандра Венгеркі пачынае новы сезон камедыяй



Больш лёгкі жанр – на самы пачатак новага сезона. Беластоцкі драматычны тэатр імя Аляксандра Венгеркі запрашае на прэм’еру. Сёння, 16 верасня, тут пакажуць спектакль „Mayday” паводле Рэя Куні. У Беластоцкім драматычным тэатры перакананыя, што мясцоваму гледачу менавіта не хапае лёгкіх жанраў.

Кажа кіраўнік літаратурна-драматычнай часткі Конрат Шчабёт:

– Вырашылі мы на пачатку гэтага сезона падрыхтаваць для нашых гледачоў фарс „Mayday”. Па-першае, гэта найлепшая сусветная камедыя, найбольш смешная, найбольш добра сканструяваная. Спектакль будзе паказаны ў рэжысёрскай інтэрпрэтацыі Вітальда Мазуркевіча – выбітнага спецыяліста ў такім тэатральным жанры.  

 

Лёгкі і вясёлы жанр прыйдзецца даспадобы беластоцкаму гледачу – перакананы рэжысёр Вітальд Мазуркевіч, які спецыялізуецца на камедыях. Прэм’ерныя паказы „Mayday” – сёння і заўтра а 19-й мясцовага часу.

Таксама спектаклі пакажуць у верасні ды кастрычніку.

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара