Тэатральнае памежжа



Ужо на бліжэйшых выходнах у Тэрэспалі стартуюць Дні вулічнага тэатра. Падобнае мерапрыемства праходзіць у мястэчку ўпершыню. “Тэатральныя калектывы будуць выключна з Польшчы, аднак паглядзець на выступленні ў якасці гасцей мы запрасілі нашых партнёраў з суседняга Берасця”, – паведаміў прадстаўнік Гарадскога асяродка культуры ў Тэрэспалі Лукаш Пагажэльскі:

– У суботу выступяць тры тэатры. Гэта два тэатры з Варшавы і тэатр агню з Белай Падляскай. У нядзелю выступіць наша тэатральная група, якая паўстала на базе праекта, а таксама 2 тэатры з Любліна. Прыедуць як госці нашы партнёры з групы “За велаБерасце”, яны будуць ўдзельнікамі гэтай імпрэзы.

Усяго з берасцейскай ініцыятывы “За велаБерасце” плануюць прыехаць не менш за трыццаць чалавек, і ўсе на роварах. У самім жа горадзе над Бугам тэатральны, але буйнейшы па маштабах фестываль “Белая вежа” стартуе 8 верасня.

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Тэрэспаль-Берасце

Фота 24wspolnota.pl