“Тэатральныя запусты” ў Бельску-Падляшскім



У мясцовым Доме культуры прайшло ўжо традыцыйнае мерапрыемства. Гэта своеасаблівае падсумаванне гадавой працы розных узроставых групаў тэатральнага калектыву “Антракт”, якім займаецца Эльжбета Фіёнік.

DSC_7532

Сёлета публіцы паказалі і спектакль у выкананні старэйшых людзей, але вядома, што на тэатральныя заняткі збольшага прыходзяць дзеткі:

– Заўсёды ёсць людзі, зацікаўленыя мастацтвам у розных яго праявах: ці гэта танцы, ці спевы, ці выяўленчае мастацтва. А ёсць тыя, хто хоча выказаць свае эмоцыі праз тэатр.

Сярод паказаных у час «Тэатральных запустаў» спекталяў – знайшоў сабе месца таксама абрад зажынак на беларукай мове. Выступілі таксама найлепшыя дэкламатары конкурсу “Паэтычнае трохгалоссе”.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара