Тэрарыст Стралкоў хоча арганізаваць тэракты



Тэрарыст Ігар Гіркін (Стралкоў) хоча арганізаваць тэракты з выбухамі у шматпавярховых дамах.

Пра гэта сведчыць запіс размовы удзельнікаў тэрарыстычнай арганізацыі «ДНР» Дзяніса Пушыліна і Андрэя Пургіна.

Баевікі кажуць пра тое, што Гіркін «сарваў працу гандлёвых сетак, спыняюцца шахты», а яго саўдзельнікі «проста рабуюць горад».

«Ён загубіць мільённы горад, каб забіць дзесяць тысяч украінцаў», — кажа тэрарыст Пургін.

Асцярожна, прысутнічае ненарматыўная лексіка. Гутарка баевікоў пра тэракт з 04:26.

[youtube id=”GH-BdpHf7jg”]

unian.ua