Томаш Каліноўскі: Неўзабаве звернемся ў адміністрацыйны суд



У другой палове снежня ў адміністрацыйны суд у Беластоку павінна трапіць адкліканне рашэння падляшскага ваяводы Богдана Пашкоўскага, які ануляваў пастанову гарадской рады Беластока пра перайменаванне вуліцы „Лупашкі” на Падляшскую.

Чатырох радных „Форума меншасці Падляшша” і незалежны радны Мацей Бернадзкі ініцыявалі праект заявы ў адміністрацыйны суд. Заява раней павінна быць ухвалена ў гарадской радзе, гаворыць радны ад „Форума меншасцяў Падляшша” Томаш Каліноўскі.

– Звернемся ў адміністрацыйны суд бліжэйшым часам. У сувязі з тым, што тая аргументацыя, якую падаў ваявода, супярэчуць праву. Радныя павінны прагаласаваць, і тады справа будзе накіраваная ў адміністрацыйны суд. Калі б мы не мелі ў радзе большасці, то не было б сэнсу гэта рабіць. Як мы і абяцалі ў перадвыбарчай кампаніі, мы зоймемся гэтым пытаннем.

Падляшскі ваявода матываваў сваё рашэнне тэхнічнымі і фармальнымі памылкамі. На адкліканне рашэння ваяводы радныя маюць час да калядных святаў. Змена назвы вуліцы „Лупашкі” была адным з перадвыбарчых абяцанняў радных „Форума меншасцяў Падляшша”.

Валя Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя