Трагедыю беластоцкіх габрэяў узгадваюць у сталіцы Падляшша



27 чэрвеня 1941 году ў Вялікай Сінагозе ў цэнтры горада былі спалены дзве тысячы габрэяў. Гэта было зроблена рукамі нямецкіх паліцэйскіх батальёнаў. І гэта  стала пачаткам далейшым трагічных падзей, якія прывялі да знішчэння беластоцкага гета ў 1943 годзе. Пазбегнуць смерці ў канцлагерах удалося не шматлікім.

З нагоды 76-ай гадавіны спалення Вялікай Сінагогі ў Беластоку праходзяць урачыстасці, у тым ліку канцэрт гурта “Lechaim” з Менску, – кажа старшыня асацыяцыі “Shomer-Inetrnational” і суарганізатар Яўген Калодзін:

– Вось гэтая тэматыка, габрэйская, тэматыка памяці, Халакосту, гэтых праблемаў, часам нявырашаных складаных справаў, гэтая тэматыка дала нам шмат сяброў тут у Польшчы, якія займаюцца распаўсюджваннем гэтай інфармацыі, якая замоўчвалася, хавалася доўгі час, у савецкі час. І цяпер можна мець доступ да розных крыніцаў, мець погляды, абменьвацца імі. І гэта вельмі цікава.

Мерапрыемствы, якія ўшаноўваюць памяць беластоцкіх габрэяў, праходзілі на працягу ўсяго дня. У нашыя дні на месцы Вялікай Сінагогі ў Беластоку стаіць помнік у выглядзе знішчанага купала і памятная табліца. Яго ўстаноўка адбылася толькі ў 1995 годзе.

Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя