Трансгранічныя праекты Саколкі з Гародняй перайшлі да другога этапу конкурсу



Камісія адбору праектаў праграмы “Польшча-Беларусь-Украіна 2014-2020” з 352 прапаноў выбрала 162. Сярод іх ёсць усе, складзеныя Сакольскай гмінай, кажа бургамістр Саколкі Эва Кулікоўская.    

– У гэты момант далікатна цешымся, бо гэта яшчэ толькі першы этап. Аднак канкурэнцыя была велізарная. Прайшлі да наступнага этапу два нашы праекты: “Шлях Тызенгаўза” і супольны праект з Гародняй “Два азёры” (Сакольскае вадасховішча і возера Юбілейнае). Дадаткова прайшоў яшчэ і трэці праект, але ён быў падрыхтаваны не праз гарадскую ўправу, а праз Сакольскі водаканал: гэта помпавыя станцыі разам з Гародняй.

Мясцовыя органы ўлады, якія чакаюць фінансавання, павінны прадставіць да канца чэрвеня поўныя прапановы. Між іншым, з мэтай канчатковага абмеркавання праектаў Эва Кулікоўская на мінулым тыдні адбыла візіт у Гародні, дзе сустрэлася з прадстаўнікамі гарадзенскіх уладаў.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя, Саколка

Фота аўтаркі