Транспамежная супраца Беларусі і Польшчы: рэальнасць і перспектывы



У чацвер, 11 траўня, у Берасці адбылося чарговае пасяджэнне падкамісіі па справах міжрэгіянальнай супрацы Польска-беларускай міжурадавай каардынацыйнай камісіі па справах транспамежнай супрацы. З беларускага боку на нарадзе старшыняваў намеснік старшыні Берасцейскага аблвыканкама Андрэй Kлец і з польскага – маршалак Падляшскага ваяводства Ежы Лешчыньскі.

Маршалак Ежы Лешчыньскі падкрэсліў, што, нягледзячы на ​​шматлікія інвестыцыі, якія ўжо скончыліся, дарожная інфраструктура, якая злучае польскую тэрыторыю з беларускай, па-ранейшаму недапасаваная да руху. Найважнейшымі прыярытэтамі Падляшскага ваяводства датычна інфраструктуры ў бліжэйшыя гады маршалак назваў:

– будаўніцтва дадатковага моста праз раку Свіслач;

– мадэрнізацыя памежных пераходаў “Кузніца-Брузгі” і “Баброўнікі-Бераставіца”;

– паляпшэнне транспамежнай дарожнай інфраструктуры за кошт разбудовы дарогі Тарнопаль -Семяноўка;

– аднаўленне чыгуначнага руху паміж станцыямі “Чаромха” і “Высокалітоўск”, аднаўленне чыгуначнага спалучэння Беласток-Гародня, а таксама запуск міжнароднага чыгуначнага спалучэння Гародня-Кракаў (праз Кузніцу, Беласток, Варшаву);

– будаўніцтва лагістычных цэнтраў у раёне памежных пераходаў “Кузніца-Брузгі” і “Баброўнікі-Бераставіца”.

Супольным поспехам Ежы Лешчыньскі назваў адмену візавага рэжыму для замежных наведвальнікаў Аўгустоўскага канала, а таксама пашырэнне статусу памежнага пераходу “Рудаўка-Лясная” з воднага на пешаходны, з магчымасцю выкарыстання ровараў. Маршалак Падляшскага ваяводства спадзяецца, што ў бліжэйшы час і Берасцейская вобласць стане даступная ў бязвізавым рэжыме, а бязвізавая зона ў Гарадзенскай вобласці будзе распаўсюджвацца на міжнародны чыгуначны пераезд “Кузніца-Гародня” і Гарадзенскі аэрапорт.

Перад падкамісіяй выступіла Галіна Грабарчук – кіраўнік польскага боку сакратарыята транспамежнага звязу “Еўрарэгіён Буг”. Яна агучыла інфармацыю, якая тычыцца дзейнасці аб’яднання.

Чальцы падкамісіі палічылі вельмі важным далейшае развіццё прыгранічнай супрацы, супрацоўніцтва ў галіне турызму, культурнай спадчыны, сельскай гаспадаркі, прадпрымальніцтва і абароны навакольнага асяроддзя. З гэтай мэтай чатыры рэгіёны-партнёры сумесна распрацавалі стратэгію прыгранічнай супрацы Любельскага ваяводства, Львоўскай і Валынскай абласцей і Берасцейскай вобласці на 2014-2020 гады. Гэты дакумент вызначае мэты і напрамкі развіцця транспамежнай супрацы і мае паспрыяць эфектыўнаму выкарыстанню сродкаў з праграмы транспамежнай супрацы “Польшча – Беларусь – Украіна 2014-2020”.

Чальцы падкамісіі былі праінфармаваныя аб выніках увядзення бязвізавага рэжыму на тэрыторыі Белавежскай пушчы і Аўгустоўскім канале, а таксама перспектывах бязвізавага рэжыму на тэрыторыі Берасцейскай вобласці.

Падчас сустрэчы Польшча падтрымала ініцыятыву беларускага боку, якая мела на мэце змяненне візавага рэжыму для іншаземцаў, у тым ліку грамадзян ЕЗ, якія жадаюць наведаць Берасцейску вобласць.

Таксама падкамісія пачула інфармацыю пра развіццё эканамічнай супрацы прыгранічных рэгіёнаў, абмеркавала магчымасці і варыянты атрымання фінансавання для развіцця гэтага кірунку супрацы.

У час сустрэчы быў абмеркаваны і фармат арганізацыі далейшых сустрэч з удзелам экспертаў з розных сфер супрацы. Наступнае пасяджэнне падкамісіі пройдзе на польскай мове.

Таксама было прынята рашэнне рэкамендаваць падкамісіі па справах памежных пераходаў і інфраструктуры выпрацаваць адзіную пазіцыю па пытанні: увядзення роварнага руху на аўтамабільным памежным пераходзе “Пяшчатка” і “Дамачава”, паляпшэнне стану мастоў праз Заходні Буг на памежных пераходах “Варшаўскі мост” і “Дамачава”, аднаўленне чыгуначных спалучэнняў па маршруце Берасце-Высокалітоўск-Чаромха і адкрыццё памежнага пераходу “Владава-Тамашоўка” і “Ліпшчаны-Сафіева”.

Паводле wrotapodlasia.pl