Трэці вясковы пікнік у Агародніках



Канцэрт, урок пра гісторыю мясцовасці, спартыўныя спаборніцтвы для дзяцей і дарослых ды супольная бяседа гэта ўсё чакала жыхароў вёскі Агароднікі, што на Падляшшы, у час Трэцяга вясковага пікніка.

Сёлета нашае мерапрыемства прайшло пад лозунгам «Па слядах гісторыі»”, – паясняе солтыс вёскі Агароднікі Люцына Ткачук:

– Ёсць ужо шмат маладых людзей у Агародніках. І я хацела паказаць ім гісторыю Агароднікаў, бо яна насамрэч вельмі цікавая. Гэта старадаўняя вёска. І трэба, каб людзі пабачылі, адкуль яны паходзяць.

Канцэрт даў калектыў беларускай песні і танцаВасілёчкі з Бельска Падляшскага. Беларуская песня пачулася таксама ў выкананні дзіцячага калектываКатарынка”. Можна было паглядзець фотавыставу пра Агароднікі.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара