Трое сутак чакаюць у чарзе ў Баброўніках кіроўцы грузавых машын



Зноў больш за трое сутак чакання ў чарзе грузавікоў перад пунктам пропуску ў Баброўніках, якія мяжуюць з беларускай Бераставіцай. Каб выехаць з Польшчы ў Беларусь, кіроўцам-дальнабойшчыкам трэба прастаяць 74 гадзіны, – гэта інфармацыя з раніцы 17 студзеня. Чарга грузавікоў складае каля сарака кіламетраў. У чарзе – прыкладна 1 300 машын. Насупраць вёскі Валілы Станцыя аднавіла працу буферная зона. Рух транспарту рэгулююць памежнікі, паліцыя ды іншыя службы. Ужо два месяцы Баброўнікі з’яўляюцца адзіным аўтамабільным памежным пунктам у Падляшскім ваяводстве, які апрацоўвае грузавыя перавозкі з Беларуссю. Суседні ў Кузніцы зачынены з-за міграцыйнага крызісу.

[manual_related_posts]