„Тройка” добра ўвайшла ў рэформу адукацыі



689 дзяцей вучыцца ў пачатковай школе №3 з дадатковым навучаннем беларускай мовы імя Яраслава Кастыцэвіча ў Бельску Падляшскім.

На думку новай дырэктар адукацыйнай установы Ёанны Каліноўскай, школа добра ўвайшла ў раформу адукацыі, якая ажыццяўляецца з верасня 2017 года. Надалей будзем развіваць беларускі характар „Тройкі”, але будзем шукаць і новыя напрамкі:

– Усё падрыхтавана да таго, каб было восем класаў. Будзем арганізоўваць і далучацца да розных конкурсаў па-беларускай мове, будзем працягваць дамовы са школамі ў Беларусі, будзем супрацоўнічаць таксама з іншымі школамі, дзе вывучаецца беларуская мова. Хацелася б абсталяваць школу новым дыдактычным абсталяваннем, а таксама, каб школа мела свае адукацыйныя праекты. Будзем развіваць супрацу не толькі на Усходзе, не толькі з беларускай мовай, беларускасцю, але і на Захадзе.

У сёмым класе з’явіўся новы прадмет – гісторыя беларускай культуры.

Ёанна Каліноўская на пасадзе дырэктара з 1 верасня. Перамагла ў конкурсе на дырэктара школы, у якім удзельнічала Барбара Скепка, якая амаль год выконвала абавязкі дырэктара. Зараз Скепка з Ірэнай Яблушэўскай з’яўляюцца намесніцамі дырэктара.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя