Тры беластоцкія фестывалі не атрымаюць дафінансавання



Тры беластоцкія фестывалі не атрымаць дафінансавання з гарадскога бюджэту на 2017 год. Так вырашылі на ўчорашняй сесіі радныя Управы Беластока. Грошай не атрымаюць «Падляшская актава культур», «Halfway Festival» i Фестываль літаратурнай песні імя Луцыі Прус.

dsc00230

 

Гэта мерапрыемствы, якія фінансуе Маршалкоўская ўправа Падляшскага ваяводства, але праходзяць яны ў Беалстоку і звычайна прэзідэнт горада таксама прызначаў на іх нейкія квоты.

150 тысяч злотых з «Падляшскай актавы культур» і 300 тысяч з «Halfway Festival» пойдуць на іншы беластоцкі фестываль , кажа старшыня камісіі культуры ўправы горада Кшыштаф Стаўніцкі:

— Мы хацелі б, каб гэтыя сродкі былі накіраваныя на, паводле нас, вядучы маркетынгавы праект горада Беласток, а менавіта на фестываль «Up To Date» і мы хочам, каб дафінансаванне з бюджэту горада складала каля 600 тысяч. Апрача таго, з тых сродкаў, якія мы перанакіроўваем з пляцовак маршалка, мы стварылі абсалютна новую рубрыку, а менавіта рэклама горада з дапамогай танца.   

Фестываль фальклоры танца і спеву Падляшская актава культур у гэтым годзе адбудзецца 10 раз. Ідэя фестываль папулярызаваць культуру розных народаў праз музыку і мастацтва якія звязаныя з фальклорам. Кожны год на фестываль прыбываюць таксама вядомыя народныя калектывы з Беларусі.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток