Царква адзначае памяць святога мучаніка Гаўрыіла



3 траўня Праваслаўная царква адзначае памяць святога мучаніка дзіцяткі Гаўрыіла Заблудаўскага. Гэта нябесны заступнік дзяцей ды моладзі.

У жаночым манастыры Нараджэння Прасвятой Багародзіцы ў Зверках праходзяць галоўныя святкаванні. “Гэта невыпадковае месца”, – кажа гісторык Антон Мірановіч:

У Зверках нарадзіўся святы мучанік Гаўрыіл, тут ён і загінуў. Ён меў тут першую капліцу, дзе быў пахаваны пасля пажару, калі гэтая капліца згарэла ў 1720 годзе. Пасля яго цела перанеслі ва Успенскі манастыр у Заблудаве. Аднак дагэтуль увесь час ён быў на тэрыторыі Зверкаў.

Натуральным было тое, што на гэтым месцы пабудавалі і гэты манастыр, галоўная святыня якога менавіта ў гонар мучаніка Гаўрыіла”, – дадае Мірановіч. Святкаванні ў гонар святога пачаліся ўжо ўчора, калі ў манастыр прыбылі з беластоцкага сабора Святога Мікалая мошчы мучаніка Гаўлыіла. Яны застануцца тут да канца верасня.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара