Цэнтр трох культур паўстане ў Сухаволі
2 мільёны злотых мае каштаваць мадэрнізацыя старога будынку і стварэнне там музея і пункту турыстычнай інфармацыі. Ініцыятыва гміннага самакіравання прайшла у рамках праекту Interreg Польшча-Літва.
Хоць цэнтр заснаваны на трох культурах: польскай, татарскай і габрэйскай, плануецца таксама звярнуць увагу на прысутную тут беларускую культуру, кажа бургамістр Сухаволі Міхал Матыскель.
– Цэнтр будзе ў кампетэнцыі Асяродка культуры і ў тым жа памяшканні, якое мы будзем выкарыстоўваць для правядзення сустрэч, тэмтычных варштатаў, звязаных з культурай, а таксама будзем пазнаваць культуру. Будзем акцэнтавацца не толькі на трох культурах. Мы таксама хочам паказваць тое, што было, і паказаць беларускую культуру таксама.
Сухаволя – гэта гарадок, які часта наведваюць турысты і пілігрымы. Гэта родныя старонкі блаславёнага кс. Ежы Папялушкі.
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя, Сухаволя
Фота аўтара