Цэнтр трох культур у Сухаволі



Цэнтр трох культур у Сухаволі працуе толькі два месяцы, але ўжо прайшлі тут сустрэчы і выставы,  прысвечаныя гісторыі яе жыхароў. Цэнтр створаны, каб захаваць гісторыю католікаў, габрэяў і татар, якія былі гаспадарамі гэтай мясцовасці. Будынак новай культурнай установы ўзнік на месцы старога аўтобуснага вакзала.

Зараз гэта важны пункт на культурнай мапе Сакольскага павета і Падляшскага ваяводства, кажа супрацоўнік Цэнтра трох культур Давід Гудэль:

-Па-першае, ёсць вялікая розніца паміж тым, што зараз, і тым, што тут было раней. Калі казаць пра мерапрыемствы, то большасць з іх стараемся вытрымліваць у духу шматкультурнасці. Думаю, што пазітыўнае стаўленне можна бачыць у супрацы. Калі б не людзі, то не мелі б мы ніводнага экспанату. Гэта вялікае сведчанне таго, што гэтае месца ацанілі.

Акрамя таго, у Цэнтры змяшчаецца Пункт турыстычнай інфармацыі. Ужо 5 снежня ў Цэнтры трох культур можна будзе паглядзець выставу шлюбных фатаграфій, так званых манідлаў. Пад канец снежня запланаваная прамоцыя кніжкі пра гісторыю гміны аўтарства др. Гжэгожа Рыжэўскага.

Цэнтр трох культур у Сухаволі паўстаў дзякуючы сродкам з праграмы Interreg Польшча-Літва.

[Not a valid template]

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя