Цэнтральнае антыкарупцыйнае бюро занялося кааператывам “Бельмлек”



У аўторак функцыянеру варшаўскага аддзялення Цэнтральнага антыкарупцыйнага бюро ў сядзібе малочнага кааператыву «Бельмлек» у Бельску-Падляшскім забяспечылі дакументы ў рамках распачатага следства аб негаспадарнасці. Следства вядзе Рэгіянальная пракуратура ў Варшаве.

У ліпені бельскі малочны кааператыў перастаў плаціць фермерам за дастаўленае імі малако. Зарплатаў не атрымлівалі таксама супрацоўнікі кааператыву. Даўгі «Бельмлеку» дасягнулі звыш дзесяці мільёнаў злотых.

Летам перад будынкам бельскага малочнага кааператыва праходзілі пратэсты фермераў.

«Бельмлекам» кіраваў былы сенатар і былы намеснік міністра сельскай гаспадаркі Тадэвуш Раманчук. Дзеля частковай сплаты запазычанасцяў узяў крэдыт, але запазычанасць увесь час расла.

Адмысловае становішча ў справе сітуацыі ў «Бельмлеку» ў верасні прыняў соймік Падляшскага ваяводства. Радныя прасілі міністра сельскай гаспадаркі аб дапамозе.

Шмат пастаўшчыкоў малака пачалі ўжо дастаўляць малако  малочным кааператывам у Гайнаўцы, Лапах і Сямятычах.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: podlaskie24.pl