Цэны на гарэлку ў Расеі зніжаны на 16%



Эксперты лічаць, што такім чынам Пуцін ратуе свой рэйтынг. Па словах уладаў, гэта робіцца ў мэтах барацьбы з кантрафактам. Мінімальны рознічны кошт за паўлітровую бутэльку саракаградуснага напою складзе 185 рублёў. Хоць яшчэ напярэдадні гэты паказчык быў на ўзроўні 220 рублёў. Такім чынам, гарэлка таннее адразу амаль на 16%, піша „Эхо Москвы”.

Гэта адбудзецца ўпершыню з тых часоў, як дзяржава стала ўсталёўваць гранічныя цэны на моцны алкаголь. Мінімальны кошт спіртнога прызначаецца дзяржавай для барацьбы з нелегальнай прадукцыяй.

Беларускае Радыё Рацыя