Ці адбудуцца ўрачыстасці прымеркаваныя да 100-годдзя Бітвы на Нёмане?



20-га верасня мінае 100 гадоў, як польскае войска перамагло бальшавіцкую навалу. З гэтай нагоды Гістарычнае таварыства імя Герояў Сакольскай зямлі штогод ладзіць Эстафету незалежнасці, у якой удзельнічаюць прадстаўнікі пяці краінаў, у тым ліку з Беларусі.

Варта памятаць пра гэту вялікую перамогу, кажа прадстаўнік таварыства Кшыштаф Ошэр:

– Пра Варшаўскую бітву ўсе ведаюць, але Бітва на Нёмане не менш важная. Варта гэта падкрэсліць і выкарыстаць для рэкламы нашага рэгіёна. Мы хочам зрабіць канцэрт, а таксама некалькі іншых мерапрыемстваў. Пакуль невядома, што з гэтага атрымаецца з-за сітуацыі з каронавірусам. Працуем і гатовыя да арганізацыі. Мы бярэм пад увагу тое, што з-за эпідэміялагічнай сітуацыі трэба будзе ўсё адмяніць і правесці ў іншым тэрміне.

Маршалак Юзаф Пілсудскі пачаў перагрупоўваць польскія войскі ўжо 24 жніўня 1920 года. Пасля перамогі пад Варшавай ён зразумеў, што трэба будзе правесці яшчэ адну буйную бітву, якая ў выніку прывядзе да перамогі.

Бітва на Нёмане лічыцца другой па значнасці пасля „Цуду над Віслай”, якая скончылася разгромам бальшавікоў.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя