Ці будзе вышка мабільнай сувязі ў вёсцы Пухлы ў гміне Нарва?



Аператар прадпрыемства «Плей» хоча пабудаваць такую вышку і атрымаў ужо згоду ўласніка зямлі. Суседзі ўласніка і большасць жыхароў Пухлаў супраць такой інвестыцыі ў вёсцы. У суботу ў Пухлах прайшла сустрэча жыхароў з уладамі гміны, а таксама з прадстаўнікамі інвестара.

Кажа войт Нарвы Андрэй Плясковіч:

– Вялікая дэмаграфічная катастрофа, трэба быць да гэтага гатовым, але гэтая сувязь патрэбная. І трэба яе ўсталяваць на такой адлегласці, каб не шкодзіла людзям.

– Вёска накіраваная на турызм, унукі ёсць, пчолы. Такая сувязь патрэбная.

– Можа ўдасца змяніць лакалізацыю і будзе на адлегласці 500 метраў ад вёскі.

– Жыхарам не патрэбная ні з аднаго боку, ні з другога. Тыя, якія былі на сходзе, не жадаюць.

Марэк Ліпскі, эксперт дзяржпраўбудовы сеткі:

– Заўжды бяром пад увагу прапановы жыхароў, і гэта  вельмі важны чыннік пры пабудове. Мы не хочам будаваць жыхарам чагосьці сілком. Мы б хацелі збудаваць такую інфраструктуру, якой будуць карыстацца. Калі не паедзем на тое месца, а пагодзімся на альтэрнатыўнае размяшчэнне, то вядома, што пабудуем у тым лепшым месцы з пункту гледжання жыхароў.

Падчас суботняй сустрэчы ў Пухлах інвестарам прадставілі іншыя магчымыя лакалізацыі інвестыцыі па-за вёскай.

Цяпер жыхары вёскі будуць рыхтаваць петыцыю, якую накіруюць войту гміны супраць размяшчэння вышкі ў самой вёсцы.

Беларускае Радыё Рацыя