Ці з’явіцца дадатковы цягнік на лініі Беласток-Гародня?



Польскае міністэрства хоча ў наступным годзе фінансаваць тры пары цягнікоў на лініі Беласток-Гародня, але Беларуская чыгунка пагаджаецца толькі на дзве. Пра гэта паведамляюць прадстаўнікі Міністэрства транспарту і кампаніі Przewozy Regionalne ў Беластоку.

Паводле беларускага боку, цягнік Беласток-Гародня не карыстаецца такой вялікаю папулярнасцю, каб утрымліваць тры пары.

Размовы працягваюцца і канчатковага рашэння можна чакаць на пачатку новага года, кажа прэс-сакратар кампаніі Przewozy Regionalne ў Беластоку Рэната Герасімюк:

– Магчыма, пачынаючы з 15 сакавіка будзе курсіраваць і трэцяя пара, але гэта – пад вельмі вялікім пытаннем. Такія размовы вядуцца ўжо даўно, але беларускі бок да гэтай пары не даў згоду. Пакуль ёсць гарантыя толькі на тыя цягнікі, якія ёсць у раскладзе.

Пакуль будуць толькі два цягнікі ў суткі на лінні Беласток-Гародня. Да 14 сакавіка гадзіны адпраўлення цягнікоў не змяняюцца.

Лукаш Леанюк, Беласток, Беларускае Радыё Рацыя

Фота bialystokonline.pl

[manual_related_posts]