Ці з’явіцца ў Гайнаўцы Падляшская галерэя разьбы па дрэве?



Ужо можна паглядзець выставу – вынік 16-га Мастацкага пленэру разьбы па дрэве Гайнаўка-2018.

У час адкрыцця мерапрыемства ў мясцовым Домe культуры, адзін з удзельнікаў пленэру – мастак Віктар Кабац сказаў, што варта, каб у Гайнаўцы з’явілася Падляшская галерэя разьбы па дрэве:

– З гэтых пленераў, якія будуць у наступных гадах, зрабіць Падляшскую галерэю разьбы па дрэве. І яна мела б сваё месца ў Гайнаўцы. Варта каб была яна не сярод гарадской забудовы, а каля парку, ёсць такое файнае месца, і там можа быць такая галерэя.

Гісторыя мастацкіх пленэраў разьбы па дрэве ў Гайнаўцы мае больш за сорак гадоў. Мерапрыемства ўзнавілі ў мінулым годзе.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара