Ціск на мяжы з Беларуссю можа значна ўзмацніцца



Ціск на мяжы з Беларуссю можа значна ўзмацніцца. У чарговы раз польска-беларускую мяжу сілай перасеклі групы мігрантаў. Польскіх памежнікаў зноў закіданыя камянямі і пашкодзілі адну з машын Памежнай варты.

Прэс-сакратар міністра-каардынатара спецслужбаў Станіслаў Жарын паведаміў у Twitter:   “У апошнія дні зноў актывізаваліся кантрабандысты, якія займаліся арганізацыяй і кіраваннем міграцыйным шляхам з Беларусі на Захад. Гэта яшчэ адзін сігнал, што ў бліжэйшыя месяцы ціск на польскую мяжу з Беларуссю можа значна ўзмацніцца. Гібрыдная аперацыя супраць Польшчы ёсць і будзе працягвацца…”  

Між тым, перад адзіным на сённяшні дзень польска-беларускім памежным пераходам у Баброўніках на Падляшшы кіроўцы грузавікоў чакалі рэгістрацыі ў панядзелак (24 студзеня) раніцай, крыху менш, чым у папярэднія дні — 37 гадзін (у нядзелю раніцай — 43 гадзіны).

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]