„Цуд жыцця 2” з удзелам артыстаў Падляшскай оперы



У велікодную нядзелю, у 17:25, на TVP1 выйдзе канцэрт „Цуд жыцця 2”. На ім выступіць сусветна вядомы іспанскі тэнар Хасэ Карэрас, якога на сцэне будуць акампанаваць хор і аркестр Падляшскай оперы і філарманіі пад кіраўніцтвам іспанскага дырыжора Давіда Хіменэса Карэраса, брата спевака.

Фота: wrotapodlasia.pl

Мерапрыемства праходзіць ужо ў другі раз, партнёрам яго другі год запар з’яўляецца Падляшскае ваяводства.

Ганаруся, што наш аркестр у чарговы раз надае фарбаў выступленню такой сусветнай зоркі. Гэта выдатная папулярызацыя краю і пацвярджэнне вельмі высокага ўзроўню, які прадстаўляюць артысты Падляшскай оперы і філармоніі. Наша ваяводства з вялікім задавальненнем удзельнічае ў гэтым праекце. Я таксама спадзяюся, што гэтая падзея зробіць велікодную нядзелю прыемнай для ўсіх, – сказаў маршалак Артур Касіцкі, які прысутнічаў падчас запісу канцэрта ў Варшаве.