Цягнік з Беластоку на Валілы пачаў свой турыстычны сезон



Вяртаецца турыстычны цягнік з Беластока праз Кнышынскую пушчу да станцыі Валілы.

Ездзіць цягнік будзе толькі ў выходныя, аднак гэтым разам улады ваяводства вырашылі пусціць яго раней. Як і летась чыгуначнікі падрыхтавалі дзве пары цягнікоў. Першы рэйс да станцыі Валілы адправіў сябра ўправы Падляшскага ваяводства Стэфан Краеўскі:

– Гэта турыстычны маршрут. Для тых, хто хоча паехаць адпачыць, узяць з сабой ровар, паездзіць далей на ровары.

Пасажырка цягніка:

– Гэта маршрут для адпачынку, можна праехаць частку маршрута  роварам.

Андрэй Каспяровіч, ініцыятар вяртання цягніка:

– Хацелася б, каб гэты цягнік ездзіў увесь час, штодзень, не толькі ў выходныя дні, але і ад панядзелка да пятніцы.

Цягнік Беласток – станцыя Валілы будзе ездзіць да канца кастрычніка. Дадаткова цягніком можна паехаць штодзень ад 28 красавіка да 6 траўня.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара