Цягнікі на Падляшшы стануць хадзіць хутчэй



Polskie Linie Kolejowe заключылі кантракт па справе мадэрнізацыі чыгункі у абыход маршруту Rail Baltica. Нагадаем, Балтыйская чыгунка – гэта праект чыгункі з еўрапейскай стандартнай каляінай, якая павінна спалучыць краіны Балтыі, Усходнюю і Заходнюю Еўропу. Рамонт аб’ездаў зойме 10 месяцаў.

Мадэрнізацыя павялічыць магчымасці эксплуатацыі лініі №32, то бок з Чарэмхі ў Беласток, перш за ўсё пры дапамозе павелічэння хуткасці з цяперашніх 60 да 120 кіламетраў на гадзіну Таксама паскорыцца рух на лініі № 6, то бок ад Зялёнкі ля Варшавы да Кузьніцы Беластоцкай. Апрача таго будзе мадэрнізаваны маршрут з Астралэнкі у Лапы і з Беластоку і Седльцэ.

Кошт кантракту па мадэрнізацыі абыходных чыгуначных шляхоў Балтыйскай чыгункі складае больш за 200 мільёнаў злотых (гэта амаль 46 мільёнаў еўра).

Беларускае Радыё Рацыя