Турнір па настольным тэнісе ў Ляўкове



Спартоўцы-аматары з’ехаліся ў Ляўкова, што на Падляшшы, на турнір па пінг-понгу. Сустрэча мае на мэце ўзгадаць трагічна памерлага, выдатнага гульца  настольнага тэнісу.

„Ужо амаль дзесяць год фанаты гэтага спорту сустракаюцца ў Ляўкове, каб аддаць пашану лакальнаму спартоўцу і паспаборнічаць у сяброўскай атмасферы,” – кажа арганізатар:

Мы ладзім гэты турнір. Заўсёды пачынаем з некалькіх слоў пра Ярка, а пасля проста гуляюць дзеткі пачатковай школы, гімназіі і сярэдняй школы, дарослыя і – самая цікавая група – ветэраны, якія сябравалі з Яркам. Ярак быў найлепшым у сваёй справе, у Падляшскім ваяводстве. Здабываў высокія месцы ў Польшчы.

Сярод вучняў пачатковай школы найлепшымі аказаліся Іза Бароўская і Каміль Нараўскі. Залаты медаль атрымала таксама Патрыцыя Бідрыцкая  і Якуб Салавей нараўчанскай гімназіі.

Фота аўтаркі