„Турызм на каштоўных прыродных абшарах”



У Белавежы пачалася IV Міжнародная навуковая канферэнцыя „Турызм на каштоўных прыродных абшарах”. У сядзібу Белавежскага Нацыянальнага парку з’ехаліся навукоўцы ды асобы, звязаныя з турызмам. Мэтай канферэнцыі з’яўляецца ўмацаванне супрацы розных універсітэтаў, інстытутаў аховы помнікаў і органаў мясцовага кіравання. Кажа арганізатар прафесар Славамір Бакер:

– Сюды прыехалі асобы, якія актыўна займаюцца папулярызацыяй турыстыкі. Паказваем, як яны вырашаюць сваю праблему. З аднаго боку, гэта аспекты, звязаныя з формамі аховы прыроды. З другога боку, гэта турыстычная прапанова, яе прадстаўленне ў багатай і канкрэтнай форме. Але асаблівым чынам падходзім да практычных аспектаў. Супраца — абавязковая. Я думаю, што ў большасці выпадкаў можым вучыцца, а таксама паказваць свае шляхі вырашэння.

IV Міжнародная навуковая канферэнцыя „Турызм на каштоўных прыродных абшарах” арганізаваная Філіялам Беластоцкай палітэхнікі ў Гайнаўцы і Інстытутам Кроненберга.

Канферэнцыя працягнецца да 8 верасня.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтаркі