Туск прапанаваў Сікорскага на пасаду кіраўніка дыпламатыі ЕЗ



Прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск прапанаваў кандыдатуру міністра Радаслава Сікорскага на пасаду кіраўніка еўрапейскай дыпламатыі ЕЗ і віцэ-прэзідэнта Еўрапейскай камісіі. Інфармацыю пацвердзіў Павел Грась, міністр у канцылярыі прэм’ера.

Дональд Туск у сваім Twitter пракаментаваў кандыдатуру Сікорскага.

„Для ПіС (апазіцыйная партыя Яраслава Качыньскага) Сікорскі занадта мяккі ў адносінах да Расеі, а для еўразвязаўскіх палітыкаў ён занадта цвёрды. Для ўсіх – кампетэнтны. Гэта значыць у самы раз”.

Пасада вярхоўнага прадстаўніка Еўразвяза па замежных справах і палітыцы бяспекі з’яўляецца нашым прыярытэтам, патлумачыў Грась. Ён нагадаў, што патрэбна некалькі тыдняў, каб выпрацаваць канчатковы кшталт Еўрапейскай камісіі.

На саміце ў сярэдзіне ліпеня, лідары ЕЗ не вызначылі кіраўніка еўрапейскай дыпламатыі. Фаварытам на гэту пасаду з’яўляецца Федэрыка Магерыні, італьянскі міністр замежных спраў сустрэла супраціў з боку краін нашага рэгіёна ў сувязі з яе занадта мяккім стаўленнем да Расеі. Гэтая пасада, разам з іншымі асноўнымі вышэйшымі пасадамі у ЕЗ, павінна быць занята на наступным саміце 30 жніўня.

Да чацвярга краіны ЕЗ павінны былі прапанаваць сваіх кандыдатаў на пасаду новых камісараў. Пра гэта папрасіў кіраўнік будучай Еўрапейскай камісіі Жан-Клод Юнкер, які хоча ў бліжэйшыя тыдні сфармаваць склад сваёй каманды камісараў. На саміце ЕЗ 30 жніўня ён павінен быў прадставіць свае прапановы лідарам, але яшчэ чакае прапаноў ад некалькіх краін.

Першыя слуханні камісараў ў Еўрапейскім парламенце павінны былі адбыцца ўжо ў верасні, і новая камісія павінна пачаць працу 1 лістапада.

Тым не менш, прадстаўнік Еўракамісіі Наташа Бертаўд заявіла, што скліканне новай Еўрапейскай камісіі можа быць адкладзена, калі сярод кандыдатаў на новых упаўнаважаных не будзе дастатковай колькасці жанчын. Да гэтага часу, толькі дзве краіны – Чэхія і Швецыя афіцыйна абвясцілі, што яны пашлюць у Брусель дамаў.

Магчыма, што ў новай Еўрапейскай камісіі застанецца цяперашні балгарскі камісар па міжнародным супрацоўніцтве і гуманітарнай дапамозе, Крысталіна Георгіева, але гэтая кандыдатура не была яшчэ афіцыйна прапанавана.

Паводле прадстаўніка Еўракамісіі, Юнкер праводзіць „інтэнсіўныя кансультацыі” з лідарамі краін ЕЗ. „Калі не знойдзем рашэння, то магчыма нам спатрэбіцца больш часу на фармаванне камісіі”, – дадала Бертаўд.

wiadomosci.wp.pl