У Адрынках развіталіся з архімандрытам Гаўрыілам



Сотні вернікаў праваслаўнай Царквы i многа іншых людзей прыбылі 25 лістапада ў скіт Святых Антонія і Феадосія Пячэрскіх у Адрынках, каб развітацца з заснавальнікам і гаспадаром скіта архімандрытам Гаўрыілам.

Архіепіскап Бельскі Рыгор: Пачалося яго манаскае жыццё з пострыгу. І я меў такое шчасце, што гэтую ноч пасля пострыгу правялі разам. Мы засталіся ў храме ўдваіх і па чарзе чыталі святы псалтыр. Гэта былі ўрокі светлыя, малітоўныя, прыемныя, адухоўленныя. Гэты свет – ён вялікі. Калі чалавек атрымлівае гэты свет, калі ён праводзіць гэтую першую ноч і наступныя ночы ў малітвах, тады азараецца яго існасць. Мяне не раз спытвалі: Ці спіць бацюшка? Маё вакно было як раз насупраць вакна айца Гаўрыіла. І я заўсёды, калі ўночы прачынаўся, заўсёды там бачыў святло. Не вядаю, кажу, спіць, ці не спіць, спяць ангелы, ці не спяць, але калі вы бачыце святло, вы бачыце малітву, вы бачыце пакліканне таго чалавека, які абяцаў дзень і ноч чуваць і маліцца аб усім свеце.

Вернікі:

– Ён умеў слухаць, не толькі расказваць, не толькі вучыць, але ўмеў слухаць нас. Мы пытанні задавалі. Я такога чалавека больш не сустракаў.

– Айцец Гаўрыіл з’явіўся ў маім жыцці чатыры гады таму, калі ў мяне ўзніклі праблемы. Ён мне шмат дапамог. Я пачаў прыязджаць, дапамагаць тут на скіце. Айцец Гаўрыіл усіх прымаў з вялікім серцам. Лячыў травамі.

– Я перакананая, што айцец Гаўрыіл адыйшоў целам, але духам будзе заўсёды з намі.

Архімандрыт Гаўрыіл сышоў з жыцця ў чацвер 22 лістапада ў веку 56 гадоў. Пахавалі яго, так як хацеў, у скіце, дзе арганізаваў манашскае жыццё з 2009 года. Раней узначальваў манашскую супольнасць у Супраслі.  

Цалкам матэрыял:

 

 

Архімандрыт Гаўрыіл сышоў з жыцця ў чацьвер 22 лістапада ў веку 56 гадоў.

[Not a valid template]

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя