У Баброўніках выяўлена кантрабанда цыгарэтаў



Аўтамабілем кіраваў беларус, з якім у салоне знаходзіўся другі кіроўца – паляк.

У прычэпе павінны былі знаходзіцца дошкі. Падчас праходжання рэнтгену высветлілася, што паміж дошкамі было схавана больш за 16,5 тысяч пачакаў цыгарэт без польскіх акцызных марак.

Калі б кантрабандныя цыгарэты былі прададзеныя ў Польшчы, то дзяржаўная казна страціла б амаль 400 тысяч злотых з-за нявыплачаных падаткаў.

Кіроўцам пагражае высокі штраф.

podlaskie.kas.gov.pl