У Батумі адбылася акцыя ў падтрымку Мацкевіча



Амаль тры дзясяткі беларусаў выйшлі ў цэнтр грузінскага Батумі, каб праявіць салідарнасць з беларускім філосафам Уладзімірам Мацкевічам, які 10 дзён трымае галадоўку.

Беларусы Батумі распавялі, чаму яны прыйшлі на гэту акцыю:

– Я лічу, што гэта ў першую чаргу важна для тых, хто выходзіць, каб не выпадаць з кантэксту, бо мы ж усе вернемся. Каб не губляць сувязь, з Беларуссю, з тым, што там адбываецца і верыць у тое, што мы вернемся.

– Важна падтрымліваць усіх палітвязняў, усіх, хто сядзіць. Мацкевіч знакавая фігура, на сённяшні дзень галадае. Чалавек сядзіць несправядліва, чалавек не ў маладых гадах. Гэта канешне ахвяраванне сваім здароўем для таго, каб дабіцца справядлівасці ў разглядзе сваёй справы, абсалютна прыдуманай канешне.

– Мы можам прыцягнуць увагу мясцовых грузінскіх СМІ, грузінскіх актывістаў, каб гэта тэма не была толькі беларуская, але і стала сусветнай. Сусветная супольнасць можа ў большай меры спрыяць вызваленню палітвязняў.

Асвятлялі акцыю салідарнасці, апроч беларускіх СМІ, таксама грузінскія журналісты.

Сярод актывістаў, што прыйшлі на акцыю былі і новыя людзі, якія літаральна некалькі дзён таму пераехалі ў Грузію.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]