У Батумі з´явяцца «шведскія гурткі»



У сталіцы грузінскай Аджарыі Батумі на наступным тыдні пачынаюць працу так званыя «шведскія гурткі» беларускага праекту «Актыўным быць файна». Першая сустрэча адбудзецца ўжо ў панядзелак 24 студзеня 2022 году.

Пра праект распавядае яго каардынатарка ў Грузіі Вольга:

– Мы збіраемся арганізаваць некалькі гурткоў. У нас будзе гурток блогінку і музыкальны гурток. Мы арганізацыя беларуская, таму мы гэта робім у першую чаргу для беларусаў, якія жывуць у Грузіі, якія нядаўна прыехалі ў Грузію. Але гэта не абмяжоўваецца толькі беларусамі. Канешне, могуць прыйсці любыя людзі, якія займаюць актыўную пазіцыю, якія шукаюць нейкія новыя спосабы атрымання інфармацыі.

Па словах Вольгі, на сустрэчу запрашаюцца людзі рознага ўзросту:

– Магчыма ў нас адкрыецца офіс. Пакуль мы толькі пачынаем, пакуль я тут адна. Будзем вырашаць праблемы па іх з’яўленні. Мы не будзем абмяжоўвацца толькі гурткамі. Можам праводзіць розныя мерапрыемствы. Галоўнае каб яны адпавядалі нашым каштоўнасцям – салідарнасць, справядлівасць, роўнасць, гендэрныя пытанні, экалагічныя пытанні.

Першая сустрэча праекту «Актыўным быць файна» адбудзецца ў прасторы Sakhli 24 студзеня а 18-й гадзіне.

Сяргей Апановіч, Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]